Знаменитые выпускники

Лебедзеўшчына – месца цудоўных краявідаў: узгоркі, нізіны, ледавіковыя равы, марэнны рэльеф, рака Нявежа, крыніцы…

Але галоўная коштоўнасць любой мясцовасці – гэта людзі. Шмат знакамітасцей маюць лебедзеўскія карані альбо атрымалі тут пуцёўку ў жыццё. Гэтыя асобы садзенічалі развіццю культуры, адукацыі, навукі і гаспадаркі не толькі нашай краіны. На Лебедзеўшчыне ў свой час нарадзіліся альбо вучыліся і працавалі знакамітыя асобы, якія сталі гонарам не толькі Беларусі.

На прыкладзе гэтых людзей хацелася паказаць, што малая радзіма – гэта своеасаблівая дзіцячая калыска, якая дала ім старт у дарослае  жыццё. А гэтыя людзі, у сваю чаргу, захоўваючы ў памяці добрыя ўспаміны пра родны край, пра сваіх бацькоў, землякоў і мясцовую культуру, плацяць ёй сумленнай працай на карысць грамадства. І заўсёды застаюцца ўдзячнымі малой радзіме за магчымасць зрабіць першыя крокі на зямліІх дарослае жыццё и творчая праца – доказ каштоўных пачаткаў, якімімі валодае наша Лебедзеўшчына. Добрае зерне, трапіўшы ў добрую глебу, дае добры ўраджай!

(з кнігі А.А. Апанасевіча «Лебедзеўская сага»

(Фрагменты гісторыі адной вёскі)

інск. Выдавец А.А. Калоша, 2016)

У. М. Калачык

развернуть

         Калачык Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся 24 ліпеня1930 года ў вёсцы Мароські Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і бедных сялян. З 1937 да 1944 г. вучыўся спачатку ў Мароськаўскай пачатковай школе, затым  у Лебедзеўскай сярэдняй школе. У 13-гадовым узросце Уладзімір Міхайлавіч застаўся без маці, ў 18 гадоў не стала ў яго і бацькі. З 1948 года юнак стаў старэйшым у сям’і, замяніў бацькоў двум малодшым братам і сястры.

          З 1944 да 1950 года Уладзімір Міхайлавіч працаваў на ўласнай гаспадарцы, займаўся земляробствам.

          У 1950 г. ён уступіў у калгас імя Варашылава. Спачатку працаваў радавым калгаснікам, затым улікоўшчыкам, брыгадзірам паляводчай брыгады. У 1951 годзе Калачык У. М. быў накіраваны калгасам на вучобу ў Гродзенскую сярэднюю сельскагаспадарчую школу па падрыхтоўцы старшынь калгасаў. Адзін год ён вучыўся ў г. Ашмяны і 2 гады – у г. Гродна.

         Пасля заканчэння ў 1954 годзе Гродзенскай сельскагаспадарчай школы па падрыхтоўцы старшынь калгасаў быў прызначаны намеснікам старшыні калгаса імя Варашылава ў вёсцы Мароські Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

         У 1955 годзе Уладзімір Міхайлавіч быў выбраны першым сакратаром Маладзечанскага раённага камітэта Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі. З верасня 1955 года – член Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

         У маі 1957 года бюро РК ЛКСМБ рэкамендавала Калачыка У. М. старшынёй тады яшчэ слабога калгаса “Светлы шлях” Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

         Працуючы на пасадзе старшыні калгаса, Уладзімір Міхайлавіч займаўся ўдасканаленнем калгаснай вытворчасці.

         У 1963 годзе ён скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі Магілёўскай вобласці па спецыяльнасці “Эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі”, пасля чаго яму была прысвоена кваліфікацыя “вучоны аграном-эканаміст”.

         З’яўляючыся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (8 скліканне, 1971 г.), Калачык У. М. быў выбраны намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета БССР.

         Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка1966 г. Калачыку Уладзіміру Міхайлавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і молат”.

          У 1969 годзе на з’ездзе калгаснікаў Калачык У. М. быў абраны членам Савета і членам Прэзідыума Саюзнага Савета калгаснікаў. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам абласнога, раённага і сельскага Саветаў.

         У 1974 годзе Уладзімір Міхайлавіч бліскуча абараніў навуковую працу на атрыманне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па тэме: “Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямлі ў калгасах паўночна-заходніх раёнаў БССР” (на матэрыялах Валожынскага і Маладзечанскага раёнаў).

         Калачык Уладзімір Міхайлавіч быў старшынёй калгаса “Светлы шлях” да лютага 1988 года. За час яго кіраўніцтва гаспадаркай некалі слабы калгас “Светлы шлях” стаў адным з лепшых.

         У калгасе “Светлы шлях” вывучалася практыка іншых перадавых калектываў і асобных майстроў.

         Калгас добра супрацоўнічаў з шэрагам навуковых устаноў рэспублікі, з вопытнымі станцыямі, з Маладзечанскім гатункавым участкам і нават з асобнымі замежнымі навуковымі ўстановамі.

         На палях гаспадаркі быў выведзены новы гатунак жыта - “Белта”, якому даў пуцёўку ў жыццё вядомы беларускі селекцыянер – прафесар Н. Д. Мухін. Сюды прыязджалі лепшыя селекцыянеры гатункаў бульбы П. І. Альсмік, Н. Д. Дарожкін і іншыя. Калгас “Светлы шлях” меў сваё эксперыментальнае поле, на якім у вытворчых умовах выпрабоўваліся новыя гатункі, праводзіліся вопыты з угнаеннямі, тэрмінамі сяўбы, нормамі высева і спосабамі апрацоўкі глебы. Найлепшыя гатункі раяніраваліся, выкарыстоўваліся для распаўсюджання іншымі гаспадаркамі.

         За поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягнутыя ў 9-ай пяцігодцы, калгас “Светлы шлях” быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

         За дасягненне найвышэйшых  паказчыкаў па выніках Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва за 1983 год і 11-ю пяцігодку калгас быў узнагароджаны пераходным Чырвоным Сцягам Цэнтральнага Камітэта КПСС, Савета Міністраў СССР, Усесаюзнага Цэнтральнага Савета Прафесійных Саюзаў (ВЦСПС) і ЦК ВЛКСМ.

         За перыяд з 1957 да 1988 гг. 60 членаў калгаса былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 96 – медалямі Выставы Дасягненняў Народнай Гаспадаркі (ВДНГ) СССР.

         Моцная эканамічная аснова калгаса “Светлы шлях” дала магчымасць выдзяляць значныя сродкі на сацыяльнае развіццё гаспадаркі. У калгасе добра развівалася гаспадарчае і культурна-бытавое будаўніцтва, добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

          Калгас “Светлы шлях” і Калачык Уладзімір Міхайлавіч былі вядомы не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

         У 1962, 1989 гадах Калачык У. М. выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, двойчы – дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, з’яўляўся членам абласнога і раённага камітэтаў Камуністычнай партыі Беларусі.

          У 1988 - 1990 гг. Уладзімір Міхайлавіч працаваў генеральным дырэктарам агракамбіната “Маладзечанскі” (г. Маладзечна Мінскай вобласці).

         З сакавіка 1990 да 1993 года быў выбраны намеснікам старшыні Маладзечанскага раённага Савета народных дэпутатаў. А з сакавіка 1993 года працаваў намеснікам старшыні калгаса “Светлы шлях”. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да лістапада 1995 года.

          15 мая 2000 года Калачыку Уладзіміру Міхайлавічу прысвоена  званне “Ганаровы грамадзянін Маладзечанскага раёна” пад нумарам 1.

         Калачык Уладзімір Міхайлавіч напісаў 5 навуковых прац. Ён некалькі разоў наведваў краіны: Канаду, ФРГ, Аўстрыю, Манголію, Польшчу і іншыя.

         За вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Калачык У. М. узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам Дружбы народаў, медалём “За доблестный труд”; у гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна – Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета СССР, БССР і іншымі ўзнагародамі.

         Дзякуючы яго намаганням, былі пабудаваны храмы ў вёсках Мароські і Заскавічы, адрамантаваны храм у вёсцы Беніца.

 

Калачык Уладзімір Міхайлавіч – Герой Сацыялістычнай працы, дэпутат Вярхоўнага Савета Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР), член Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі (ЦК КПБ), кандыдат эканамічных навук, вучоны аграном-эканаміст, Ганаровы грамадзянін Маладзечанскага раёна.

свернуть

Виктор Посох

развернуть

Хто ж ён такі, Віця Посах, што зрабіў за сваё жыццё, што паспеў за свае 20 год.

            Нарадзіўся Віктар 18 студзеня 1962 годзе ў вёсцы Грудкі. Спачатку вучыўся ў Грудкаўскай пачатковай школе, а з 4 класа ў нашай, Лебедзеўскай сярэдняй школе. Ён быў звычайным хлопчыкам, як і ўсе дзеці спачатку ўступіў ў піянеры, а затым стаў камсамольцам. Была ў Віці мара працаваць у весцы, у родным саўгасе, таму пасля заканчэння 8 класаў Віця паступіў у Ільянскі саўгас-тэхнікум. У 1981 годзе закончыў тэхнікум і атрымаў спецыяльнасць заатэхніка. Вось перад вамі значок і дыплом Віці, які выдаецца выпускнікам тэхнікума.

Віця вельмі любіў спорт, асабліва бокс. У час вучобы ў тэхнікуме не раз выходзіў пераможцам у спаборніцтвах у сваёй весавой катыгорыі.

Віця рыхтаваўся да работы, думаў пра сваю прафесію. Пасля заканчэння тэхнікума прыехаў працаваць у наш саўгас "Маліноўшчынскі". Яго назначылі загадчыкам фермы, вось яго працоўная кніжка, але працаваць давялося ўсяго 1 месяц: сакавік 1981г. У красавіку Віцю прызвалі ў рады Савецкай Арміі. Служба яму выпала ганаровая і цяжкая. Служыў Віця ў паветрана-дысантных войсках. Ён вельмі ганарыўся тым, што яму выпала служыць менавіта ў гэтых войсках. У сваіх вершах ён пісаў:

                                   Пусть в магазинах нет патронов

                                   Осталась лишь одна граната,

                                   А враг ползет, но не дрогнет

                                   Сапер воздушного десанта.

                                   И этим я горжусь бесценно,

                                   Завидуйте же мне ребята

                                   Им не родился, но я стал

                                   Сапёр воздушного десанта.

            Як жа служыў Віця? Вось перад вамі копія пісьма камандзіра часці таварыша Сухога і начальніка паліт-аддзела часці таварыша Арцёнава бацьку Віці. У пісьме гаворыцца, што за час службы ў радах Савецкай Арміі Віця Посах паказаў сябе выключна працалюбівым, верным таварышам, выдатнікам у баявой і палітычнай падрыхтоўцы, увесь час памнажаў сваё вайсковае майстэрства. У цяжкія хвіліны прыходзіў таварышам на дапамогу, за што карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод таврышаў і камандзіраў. Віця быў намеснікам камандзіра ўзвода. У складзе нашых войск у канцы 1981г. Віця быў напраўлены  ў Дэмакратычную Рэспубліку Аўганістан. За мужнасць, за вялікі ўклад па аказанню дапамогі аўганскаму народу быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У вершах пісаў:

                                   Дороже нет земли родной

                                   И этот твердый стимул свой

                                   Креплю я дружбой брацкой

                                   И как своей родной землёй

                                   Я дорожу землей Афганской.

            6 верасня 1982 года пры выкананні баявога задання па размініраванню мін, Віця загінуў, ён не адступіў перад небяспекай. Гроб з целам Віці быў дастаўлены на Радзіму. Пахаваны Віця Посах на могілках у вёсцы Лебедзева.

свернуть

Роман Семашкевич

развернуть

Раман Мацвеевіч Семашкевіч нарадзіўся  1 кастрычніка 1900 года ў нашай весцы Лебедзева. Было ў яго сям'і 16 дзяцей. Бацька працаваў садоўнікам ў памешчыка, таму малыя дзеці таксама праводзілі час сярод паплавоў,  фарбаў, у вялізным садзе. Кожную вольную хвіліну Раман займаўся маляваннем. Замест фарбаў выкарыстоўваў сок кветак. Прага да малявання настолькі захапляла яго,  што ён пакінуў бацькоўскі дом і рушыў у Вільню.

     У Вільні ён браў першыя ўрокі жывапісу ў студыі Браніслава Тарашкевіча. Зарабляў на жыццё продажам газет.

     У 1924 годзе Раман вымушан быў перебрацца ў СССР, бо яго праследавала паліцыя за тое, што ён актыўна удзельнічаў у арганізацыі камсамола.

     Пасля Вільні ён вучыўся і закончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, потым працягваў вучобу ў Маскве. У 1930 годзе Роман Семашкевіч закончыў факультэт жывапісу. Настаўнікамі яго былі Герасімаў, Дрэвін, па малюнку – Кардоўскі. Сам мастак ніякай школы не прызнаваў: «Я хачу жыць, а не філасофстваваць». Жыць у яго разуменні – маляваць кожны дзень і цэлы дзень.

     Вельмі высока ацаніў творчыя здольнасці Рамана Семашкевіча у 20-30 гады вядомы мастацкі крытык Сяргей Раманаў, які асабіста быў знаёмы з Пікасо, Матысам, Марке і іншымі знакамітымі людзьмі. Сярод мастакоў С. Раманаў быў вялікім аўтарытэтам. У кнізе «Мастакі группы «13» сказана: «Семашкевіч – яркая і загадкавая фігура савецкага мастацтва 20-30-х гадоў». Вядомы даследчык савецкай літаратуры Н.І. Харджыеў лічыў Рамана Семашкевіча найбольш таленавітым з усёй группы «13». Самародак – гаварылі пра яго мастакі группы «13». Буйные дзеячы літаратуры і мастацтва былі яго паклоннікамі: Татлін, Удальцова, Маўрына, Зданевіч, Кукрыніксы, Ільф і многія, многія другія).

     Будучы ў Маскве з 1 на 2 лістапада 1937 года яго арыштавалі, пасадзілі ў турму. Жонка, Надзея Міронаўна, яго больш не бачыла. І сёння невядомы прозвішчы следчых, «тройкі», якая прыгаварыла яго да расстрэлу. Без вопісу, без панятых вывезлі невядома куды вялікую колькасць жывапісных работ. Цяпер, нават, цяжка сказаць, колькі іх было, бо ўліку ён сам ніколі не вёў.

     Невядома, дзе магіла нашага земляка-мастака Рамана Мацвеевіча.

  Па ўспамінах жонкі Надзеі Міронаўны, якая жыве цяпер у Маскве, Раман сваёй знешнасцю нагадваў рабочага. Быў атлетычнага целаскладу, невысокага росту. Русыя валасы крышку завіваліся, крутыя надброўныя дужкі, адкрыты лоб. Цудоўныя былі рукі, лоўкія, дужыя, рабілі цуды.

   Сказаць, што ён любіў мастацтва, значыць, нічога не сказаць. Ён быў апантаны. Пісаў многа і хутка. Палатно нацягваў сам, грунтаваў сам, падрамкі рабіў сам. З раніцы да вечара быў з пэндзлем або з пяром. Позна клаўся спаць, рана ўставаў. Акварэллю не працаваў, толькі маслам, а калі канчаліся палотны – пяром і тушу.

   Раман быў чалавекам вельмі добрым, любіў жывёл, дзяліўся з людьмі апошняй скарынкай хлеба.

 

        Жыў хлопец. Мастак. І былі ў яго скарбы –

        Вялікае сэрца і ў скрыначцы фарбы!

        Браў пэндзаль у пальцы ён не для забавы.

        Хацеў ён людзям трошкі сонца прыбавіць,

        Адкрыць неадкрытыя колеры радуг.

        І ў сэрцах пасеяць яшчэ адну радасць.

                                                              К. Цвірка

свернуть

Григорий Семашкевич

развернуть

Рыгор Міхайлавіч Семашкевіч пражыў няпоўных трыццаць сем гадоў. Яго нядоўгае па сучасных мерках жыццё знешне выглядае даволі звычайна і сціпла. Але яно было напоўнена напружанай унутранай, духоўнай працай, якая дала свой прыкметны плён. І ён, трэба думаць, застанецца надоўга.

Нарадзіўся Рыгор Семашкевіч у хуткім часе пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны – 12 верасня 1945 года ў в. Дамашы каля Маладзечна. “вайны не бачыў. А чуў, што туляецца па завуголлях” – такія штрыхі свайго дзяцінства падае паэт у вершы з празаічнай назвай “Аўтабіяграфія”.

Маці, Алена Дзмітрыеўна, 1917 года нараджэння працавала даяркай.

Бацька, Міхаіл Філіпавіч, 1912 года нараджэння, працаваў доўгі час у зеленгасе г. Маладзечна. У сям’і было трое дзяцей. Дарэчы, яго сястра працуе ў нас у школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

Вайна ў тыя гады і праўда нагадвала пря сябе на клжным кроку. Жылося нялёгка ўсім – і дарослым, і дзецям. Але ніхто не скарздіўся на цяжкасці. Пра гэта ў Рыгора Семашкевіча ёсць такія шчырыя радкі:

                            Не наракаю на цябе, мой лёс,

                            За тое, што не раз над родным небам

                            Гарэлі нагі ад сцюдзёных рос,

                            Што ў хаце часам не хапала хлеба.

Вучыўся Р. Семашкевіч у нашай Лебедзеўскай сярэдняй школе. Вось вы бачыце яго сшыткі, а тут – газеты, якія ён выпускаў, будучы вучнем старэйшых класаў. А гэта вось атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы.

Потым паступіў на філалагічны факультэт БДУ імя Леніна. У 1966 годзе скончыў БДУ. Працаваў дырэктарам Малінаўскай васьмігадовай школы Смаргонскага раёна.

Перад вамі загад аб накіраванні яго на працу.

У 1967-1969 гадах – аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ імя Леніна, абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: “Браніслаў Эпімах-Шыпіла і Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе”. Вось вы бачыце яе.

З 1970 года выкладае беларускую літаратуру ва ўніверсітэце. Чытаў гісторыю беларускай дакастрычніцкай літаратуры., вёў спецсемінар па сучаснай беларускай паэзіі, кіраваў падрыхтоўкай студэнцкіх курсавых і дыпломных работ, выконваў шматлікія іншыя абавязкі, звязаныя з выкладчыцкай працай.

Фотаздымкі, змешчаныя на стэндзе, расказваюць аб гэтым.

А яшчэ Рыгор Семашкевіч знаходзіў час і на паэзію, і на прозу, і на крытычныя выступленні, і на літаратуразнаўчыя даследаванні.

Літаратурную працу пачаў ў 1961 годзе.

Зразумела, Рыгор Семашкевіч далёка не поўнасцю здзеўсніў тое, на што ён наважваўся, шото дазваляў ажыццявіці яго талент. Але і зрабіў ён нямала. Ён выдаў два зборнікі вершаў – “Леснічоўка” (1968 г.) і “Субота” (1973 г.) Дачакаўся ён і кніжкі ў перакладзе на рускую мову. Гэтая кніжка пад загалоўкам “Золото соломы” выйшла ў 1974 г. у выдавецтве “Маладая гвардыя”. Усе пераклады Семашкевічавых вершаў зрабіў Дзмітрый Кавалёў.

Рыгора Семашкевіча – крытыка прываблівала пераважна паэзія. Пра яе ён таксама ўмеў сказаць шчыра, добразычліва, але і патрабавальна. І сёння з цікавасцю перачытваюцца ў розны час напісаныя яго артыкулы пра паэзію Рыгора Барадуліна, Алега Лойкі, Яўгэніі Янішчыц, Ніны Мацяш.

Так імкнуўся рабіць Рыгор Семашкевіч.  Памёр 11 чэрвеня 1982 года. Пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска.

У Мінску жыве жонка, Наталля Іванаўна і дачка Данута. Яна працуе настаўніцай пачатковых класаў.

     Яўгенія Янішчыц прысвяціла верш Рыгору Семашкевічу

                 Непрадбачна журыцца мой верш,

                 Ты яго ўжо не прачытаеш.

                 Як глыбока , Грыша, ты жывёш:

                 Ні акон, ні вуліцы не маеш!

                 Развітальнай доўжыцца шашы.

                 Эх, якое-не-такое лета!

                 Светлая дарога ў Дамашы –

                 У чаканні сына. І паэта.

                 Ты ў якой быліннай старане?

                 Шлях дажджом палынным акрапіла.

                 Мо з сівой гісторыі Шыпіла

                 Ці Ігнат Буйніцкі скажа мне?

                 Горкі вецер. Вечаровы дым

                 Смех звініць дзіцячы, як шумёлы

                 Здрыгануся: воблакам тваім

                 Кропелька твая бяжыць са школы.

свернуть

Геннадий Кохановский

развернуть

Хто ен, Генадзь Каханоўскі? Гісторык? Так, найперш гісторык, спачатку кандыдат, а потым і доктар гістарычных навук, аўтар многіх навуковых манаграфій. Але таксама і літаратуразнавец, пісьменнік. Яго кнігі “ На запаветнай зямлі”, “ У родным краі”, “Адчыніся, таямніца часу”, “Гісторыка-літаратурныя нарысы”, “А сердца ўсе імкне да бацькоўскага краю” – важкі ўклад у філалагічную навуку. Іх аўтар адкрыў новыя старонкі ў жыцці і творчасці Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, Адама Гурыновіча і Старога Уласа, Фелікса Тапчэўскага і Міхася Чарота, пісьменнікаў – “нашаніўцаў”.

     Але ен таксама і фалькларыст, сааўтар даследавання “Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму” руплівы збіральнік народнай мудрасці, удзельнік многіх экспедыцый.

      І яшчэ краязнавец. Ён фактычна адрадзіў гэтую напаўпрызнаную навуку, даў ёй другое дыханне.

      Тэорыя тут спалучалася з практыкай: арганізацыя Мінскага абласнога краязнаўчаага музея з сядзібай у Маладзечна і кіраўніцтва ім, старшынства ў Беларускім краязнаўчым таварыстве. Такое спалучэнне, любоў да сваёй “малой радзімы” спарадзілі кнігі: “Маладзечна”. “Вілейка” і іншыя.

       І ўсе гэтыя разнародныя накірункі ў творчасці Г. Каханоўскага арганічна злучаліся ў адно цэлае, якое можна назваць краіназнаўствам, народазнаўствам ці беларусазнаўствам.

                   

                      З музеем, школай і пяром,

                      З гісторыяй меў згоду,

                      Свяціў усім сваім жыццём

                      Служыў свайму народу.

 

      Дзе ж вытокі гэтай эрудыцыіі, памножанай на руплівасць і апантанасць? Яны, відаць, у лучнасці з роднай зямлёй, з вёскай Дамашы, дзе вучоны нарадзіўся 8 студзеня 1936 года ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў нашай Лебедзеўскай школе, працаваў у калгасе, у сувязі з іншымі славянскімі культурамі (на карысць тут напэўна ж пайшла і вучоба на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага педінстытута, дзе Генадзь Аляксандравіч вучыўся пасля службы ў арміі і закончыў яго ў 1963 годзе: праца настаўнікам ў Ленкаўскай васьмігадовай школе і ў Маладзечне), у кантактах з калегамі – аднадумцамі з інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, дзе ён завочна вучыўся, у аспірантуры інстытута мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору, дзе працаваў з 1982 года і Нацыянальна навукова-асветнага цэнтра імя Ф Скарыны, дзе загадваў аддзелам краязнаўства, музеязнаўства і бібліятэказнаўства.

     Г. Каханоўскі з пашанай ставіўся да сваіх папярэднікаў, найперш землякоў, ушаноўваў іх памяць мемарыяльнымі дошкамі і камянямі, музейнымі экспазіцыямі.

     Дык хто ж ён такі – Г. Каханоўскі? Гісторык? Краязнавец? Пісьменнік-філолаг? Хутчэй, усё гэта, разам узятае, - энцыклапедыст шырокага профілю. Патрыёт, для якога дарагая Маладзечаншчына была арганічнай часткай усей Беларусі. 16 студзеня 1994 года перастала біцца сэрца Г. Каханоўскага. Пахаваны ён у в. Насілава. Светлую памяць аб славутым сыне Маладзечаншчыны захоўваюць не толькі тыя, хто працаваў побач з ім, а і будучыя пакаленні, бо ён ужо ўвайшоў у гісторыю Бацькаўшчыны і заклаў там пачэснае месца.

                                     Быць можа, у другім жыцці

                                     Душа жыць будзе зноўку –

                                     Яна не можа прэч ісці,

                                     Закрыцца на засоўку.

                                     Душа яго бы вольны птах

                                     Лунае над Радзімай.

                                     Які яна праходзіць шлях?

                                     Якою каляінай?

                                     Напэўна, вёскі ля Вушы

                                     І горад Маладзечна –

                                     Галоўны пляц яго душы

                                     І будзе ім навечна.

                                                                  С. Касаты

 Прадаўжаюць справу свайго бацькі дзеці. Таццяна Генадзьеўна працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Маладзечна. Сын Аляксандр Генадзьевіч,  гісторык, дацэнт, працуе ў БДУ

 Ён так хацеў, так марыў, спадзяваўся,

     Што да сапраўднай незалежнасці Радзімы,

     Для беларуса, што губляўся, памыляўся,

     Есць праз культуру, праз свядомасць шлях адзіны.

     Адчуць сябе гаспадаром жыцця і лёсу,

     На матчынай, на роднае зямлі.

     Бацькоў, што ўвабрала пот і слёзы,

     І дзе спрадвеку прашчуры жылі

     І ён імкнуўся кожную сцяжынку,

     Куточак кожны ўваславіць і апець.

     Не прыпыняўся ён ні на хвілінку,

     Бо шмат што трэба высвятліць, паспець,

     І мы яму ўдзячны, што аб краі

     Знаць можа кожны зблізку і здаля.

     І скарб яго бясцэнны, што мы маем,

     Мы для нашчадкаў шчыра захаваем.

свернуть

Константин Цыбульский

развернуть

Канстанцін Цыбульскі – наш зямляк. Ён нарадзіўся ў вёсачцы Забалацце, вучыўся ў Насілаўскай васьмігодцы, потым – у Лебедзеўскай сярэдняй школе, працаваў на заводзе “Спадарожнік” фрэзероўшчыкам. Служыць давялося ў спецвойсках на Заходняй Украіне, у Карпатах. Закончыў філфак Белдзяржуніверсітэта, але па волі лёсу трапіў на работу ў міліцыю. Пачынаў з інспекцыі па справах непаўналетніх, а закончыў службу падпалкоўнікам міліцыі, начальнікам прэс-цэнтра УУС Мінаблвыканкама, супрацоўнікам аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС. Цяпер займаецца літаратурнай творчасцю.

       І вершы, вершы, вершы... Яны суправаджаюць яго ўсё жыццё. Свае першыя вершаваныя радкі малады Кастусь друкаваў у літаб’яднанні “Купалінка”. Менавіта адсюль пачалася яго творчая сцяжынка ў паэтычны свет.

                          Малым я быў, а помню, як слёзы ліў з сястрой,

                          Як бінтавалі лапкі кашуляю старой.

                          Буслоў кружыла восень, рабіны пёк касцёр,

                          А дома, каля ганку, маўкліва кот памер.

                          У заморскіх рэстаранах шыкуе блазната.

                          ... А я любіць Айчыну вучуся ў ката.

       Потым былі шматлікія выступленні ў прэсе, на радыё, супрацоўніцтва з многімі вядомымі на Беларусі і за яе межамі кампазітарамі, ансамблямі, выканаўцамі.

       Паэт Цыбульскі – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар паэтычных зборнікаў “На крылах душы”, “Ноч маладзіка”. У 2002 годзе выйшаў музычны дыск “Красавіцкія бярозы”, дзе песні на яго вершы выконваюць ансамблі “Сябры”, “Бяседа”, “Песняры”,  спевакі Мікалай Скорыкаў, Уладімір Правалінскі, Якаў Навуменка. Канстанцін Цыбульскі – аўтар сцэнарыяў да дакументальных фільмаў “Гаспадар Налібоцкай пушчы”, “Імя тваё – участковы”,  “Сімфонія дзіцячай тугі”.

свернуть

Борис Кит

развернуть

Барыса Уладзіміравіча Кіта, акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, сябра многіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў, прафесара Вашынгтонскага універсітэта землякі, якія сустракаюцца з ім у Франкфурце-на-Майне, дзе цяпер жыве славуты беларус, аднадушна называюць нашага суайчынніка грамадзянінам планеты. Ён чвэрць стагоддзя ўдзельнічаў у амерыканскіх касмічных даследаваннях, першым разлічыў прынцыпы выкарыстання вадароду як паліва для касмічных ракет, аб'ездзіў з лекцыямі амаль усе краіны свету. Ён сведка і ўдзельнік многіх вызначальных падзей, што адбываліся на планеце ў XX ст. Але ўсе гэтыя падзеі Барыс Кіт нязменна суадносіць з жыццём сваёй адзінай Бацькаўшчыны. Ён часта любіць паўтараць: "Усё, што я зрабіў, - для Беларусі". Неласкавай, непрыветнай часта была яна для сваіх таленавітых сыноў. Барыс Уладзіміравіч неаднойчы гаварыў, што ў СССР яго жыццё заўчасна скончылася б у ГУЛАГу. I ён зрабіў свой выбар - не прыняў сталінскай таталітарнай сістэмы, пайшоў у выгнанне, добра разумеючы, што не Бацькаўшчына была вінавата ў гэтым, бо і сама яна жыла пад рознымі акупацыямі, што не давалі беларусу быць гаспадаром на ўласнай зямлі. Ён, як і многія беларусы, вымушаны быў перайначваць свой лёс далёка за межамі Айчыны.

     Барыс Кіт, дзяцінства і юнацтва якога прайшло ў найпрыгажэйшых гістарычных мясцінах Беларусі (Навагрудак, Карэлічы, Мір), пасля заканчэння фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага універсітэта стаў настаўнікам, асветнікам і гэтаму прызванню аддаў усё сваё жыццё. Прабыўшы больш за паўвека за межамі Беларусі, валодаючы многімі еўрапейскімі мовамі, ён толькі беларускую прызнае роднай, увесь час размаўляе на ёй, лічыць яе самай прыгожай, мілагучнай, здатнай канкурыраваць з асноўнымі еўрапейскімі. I цяпер, нягледзячы на цяжкае становішча Бацькаўшчыны, ён, мудры, сталы чалавек, памятаючы ўсе складаныя перыяды беларускай і сусветнай гісторыі, верыць у жыццястойкасць Радзімы, яе светлыя перспектывы.

     Ратуючыся ад сталінскай дыктатуры, паспытаўшы, што такое паланізацыя, русіфікацыя, фашысцкая акупацыя, пры якой, трапіўшы ў рукі гестапа, ён ледзь не загінуў, у канцы 40-х вучоны стаў грамадзянінам ЗША. Дзякуючы лепшым рысам беларускага характару - цярплівасці, працавітасці, добразычлівасці, настойлівасці ў дасягненні мэты, ён не згубіўся ў чужамоўным свеце, пражыў прыгожае, цікавае, багатае на падзеі, сустрэчы, вандраванні, знаёмствы жыццё, матэрыяльна забяспечанае і нават заможнае. Але праз доўгія гады ён усё ж пранёс вернасць Радзіме, мове, нацыянальнай гісторыі, быў і застаўся беларусам.

     На пачатку 90-х гг., калі Беларусь стала незалежнай, ён адным з першых прыехаў на Радзіму, на сустрэчу з ім у 1992 г. зляцеліся яго шматлікія былыя вучні з Вільні, Мінска, Навагрудка, Паставаў, Глыбокага, Маладзечна, Гродна.

     Пра яго напісана больш двухсот артыкулаў, яму прысвечаны вершы (В.Іпатава, Р.Барадулін), яму дораць кнігі (В.Быкаў, Н.Гілевіч, С.Законнікаў, Н.Мацяш, У.Арлоў). Сярод яго былых вучняў - вядомыя ў Беларусі людзі (прафесар медыцыны П.Кузюковіч, акадэмік А.Раковіч, мастак К.Харашэвіч, нядаўна памерлы літаратуразнавец У.Калеснік).                                Яго імя згадваецца ў ліку славутасцей Беларусі (п'еса А.Петрашкевіча "Інтэлігенты", артыкул А.Грыцкевіча "Славутыя імёны Беларусі"). Ён стаў ганаровым грамадзянінам Навагрудка, дзе некалі вучыўся, узначальваў гімназію, вучыў дзяцей, ганаровым прафесарам Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы. З юбілеямі яго асабіста віншуе прэзідэнт ЗША.

     Лёс распарадзіўся так, што на працягу чатырох гадоў Барыс Кіт жыў і працаваў у в. Лебедзева. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, ён прыйшоў пяшком у Лебедзева з Баранавіч. Гэта здарылася таму, што да вайны ён працаваў у Баранавічах выкладчыкам і інспектарам аддзела народнай адукацыі Баранавіцкай акругі. Тут у гэты час вучылася ў настаўніцкім інстытуце ўражэнка вёскі Лебедзева Корсак Ніна Іванаўна, дачка царкоўнага рэгента. Яна вышла за яго замуж. У Лебедзеве ў іх нарадзіўся старэйшы сын Уладзімір. У час вайны Барыс Кіт выкладаў у Лебедзеўскай пачатковай школе матэматыку і нямецкую мову. Хацеў тут на базе школы адкрыць гімназію. У Лебедзеве Барыс Кіт знаходзіўся да лета 1944 года. Пасля вайны, калі ён жыў і працаваў у ЗША, у яго з Нінай Іванаўнай нарадзіўся яшчэ адзін сын - Віктар. Сёння іх дзеці жывуць і працуюць у ЗША, Ніна Іванаўна памерла, сам Барыс Кіт жыве ў Германіі. 6 красавіка 2005 года яму споўнілася 95 год.

     Будучы ў ЗША ён прайшоў шлях ад звычайнага супрацоўнікка розных фірмаў да высокага ўзлёту навукоўца, аднаго з першапраходцаў амерыканскай астранаўтыкі. Пасля некалькіх гадоў працы ў амерыканскай касманаўтыцы напісаў першы ў гісторыі падручнік па ракетных палівах, які стаў настольнай кнігай для тых, хто займаўся касмічнымі даследваннямі. Барыс Кіт садзейнічаў паляпшэнню адносін паміж амерыканскімі і савецкімі вучонымім, якія даследвалі космас, выступаў як першакласны перакладчык прафесійнай навуковай тэрміналогіі, калі адбываліся сустрэчы вучоных розных краін, таму што добра ведае французскую, нямецкую, англійскую, польскую, рускую і беларускую мовы. Сумесна з Ф. Ордвеем напісаў кнігу пра развіццё савецкай касманаўтыкі, удзельнічаў у падрыхтоўцы палётаў амерыканцаў на Месяц.

     Справы выдатнага сына Беларусі застануцца ў гісторыі Бацькаўшчыны.

свернуть

Тамара Супонина

развернуть

СУПОНИНА Тамара Михайловна (родилась 02.02.1943, д. Лебедево Молодечненского района Минской области, Белоруссия) – певица (лирико-колоратурное сопрано), педагог. Окончила Белорусский государственную консерваторию (1967, класс М.Г. Людвиг). Певческое искусство Тамары Супониной отличается чистым, звонким, серебристого тембра голосом, отличным звуковедением и вокализацией, безупречным чувством стиля и характера исполняемых произведений, тонкой музыкальностью и артистизмом. С 1967 по 1975 солистка Чувашского государственного музыкального театра. Дебютировала в партии Свахи в опере «Нарспи» Г.Я. Хирбю. Достижения связаны с образами Джильды и Виолетты в операх Дж. Верди «Риголетто» и «Травиата». С 1975 по 1993 солистка Чувашской государственной филармонии. Подгото­вила монографические и тематические сольные программы («Песни и романсы С.В. Рах­манинова», «Песни Ф.М. Лукина», «Песни Г.Я. Хирбю», «Песни С.М. Максимова», «Расцветай, моя Отчизна» и др.). Гастролировала в Москве, Минске, Казани, Уфе, Йошкар-Оле, Венгрии, Польше, Словакии, на Мальте, во многих поволжских городах. С 1993 доцент кафедры сольного пения музыкаль­но-педа­гогического факультета Чувашского государ­­ст­венного педагогического  института (с 1998 университет). Среди её учеников извест­ные певцы О.А. Вильдяева, М.Н. Фино­генто­ва, Ж.В. Гурье­ва, В.В. Раймов, В.Н. Маслова, Е.В. Соловьёва и др.

Заслуженная артистка Чувашской АССР (1977), народная артистка Чувашской АССР (1986).

свернуть

Евгений Ширяев

развернуть

Яўген Яўгенавіч Шыраеў нарадзіўся 4 сакавіка 1933 года ў вёсцы Паляны, што на Лебедзеўшчыне. Вырас юнак у працавітай сям’і. Для яго дзеда па бацькавай лініі – Аляксандра Іванавіча Улан-Малюшыцкага –  жывапіс быў любімай справай. Бабуля Акуліна Шыраева таксама любiла творчую работу.

Яго бацька Яўген Аляксандравіч меў здольнасці да рамяства. Маці Любоў Іванаўна (дзявочае прозвішча Габрыновіч) родам з беларускіх сялян з мястэчка Лебедзева.

Жонка Яўгена Шыраева Вольга Жэрко – першая памочніца ў жыцці i справах нашага вучонага і мастака. Дачка Нэлі Яўгенаўна – прафесійны мастак-грымёр, займалася анімалістыкай, ілюстрацыяй дзіцячых часопісаў, пісала партрэты і пейзажы.

У пасляваенныя часы вучыцца было нялёгка. У 1951 годзе Яўген Яўгенавіч закончыў дзесяць класаў Лебедзеўскай сярэдняй школы і спрабаваў паступіць у Віленскі мастацкі інстытут. Ад гэтай ідэі прыйшлося адмовіцца, бо выкладанне ў ім было на літоўскай мове. У 1956 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў землеўпарадкавання і быў пакінуты ў ім на выкладчыцкай рабоце.

У 1962 годзе Яўген Шыраеў перайшоў на работу ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Там ён займаўся  вынаходніцтвам і навукова-метадычнай работай. Пераважная большасць іх звязана з праблемамі аўтаматызаванага адлюстравання, пераўтварэння і аналізу геаінфармацыі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў электронікі і кібернетыкі. У 1969 годзе Яўген Шыраеў абараніў дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук, а ў 1974 годе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1977 годзе яму было прысвоена навуковае званне прафесара.

У гэты час работамі Яўгена Шыраева цікавяцца ў краінах Захаду, у тым ліку ў ЗША і Канадзе. Па прапанове міжнароднай выдавецкай фірмы «John Wiley and Sons» вучоны падрыхтаваў манаграфію «Computers and the Representation of  Geographical Data», якая была выдадзена ў Англіі ў 1987 годзе. Кніга атрымала вялікі рэзананс у асяродку навукоўцаў краін Захаду. Прайшло шмат гадоў пасля выдання кнігі, але яе і сёння вывучаюць ва ўніверсітэтах ЗША.

За час сваёй працоўнай дзейнасці Яўген Яўгенавіч Шыраеў апублікаваў больш за 130 навуковых прац (не лічачы публікацый у газетах), у тым ліку 18 вынаходстваў, 8 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў. Каля 30 яго прац апублікавана за мяжой (у такіх краінах, як ЗША, Англія, Канада, Германія і іншых). Яўген Шыраеў мае непасрэднае дачыненне да вынаходства спосабу штрыхавога кадзіравання, які атрымаў шырокае выкарыстанне ва ўсім свеце, галоўным чынам, у гандлі для кадзіравання тавараў.

Займаючыся навуковай дзейнасцю, Яўген Шыраеў знаходзіў час на паглыбленне сваіх ведаў па гісторыі Беларусі. У 1990-я гады ён падрыхтаваў і надрукаваў вялікую колькасць артыкулаў па гісторыі Беларусі. Яго працы друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Народная газета» і «Звязда».   У бібліятэцы імя Леніна ў Маскве вучоны знайшоў шмат цікавага з гісторыі сваёй бацькаўшчыны. Вынікам гэтай работы стала яго кніга «Беларусь: Русь Белая, Русь Чёрная и Литва в картах», якая была выдадзена ў Мінску ў 1991 годзе. Пасля выхаду ў свет гэтай кнігі пра нашага героя быў зняты паўгадзінны фільм, які двойчы дэманстраваўся на Беларускім тэлебачанні.

Будучы кіраўніком Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, Яўген Шыраеў імкнуўся пашыраць кантакты і супрацоўніцтва з навукоўцамі, дзеячамі культуры, рэлігіі і дзяржавы. Сярод іх былі і беларусы. Да іх можна аднесці доктара філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі Барыса Кіта, двойчы героя Савецкага Саюза, генерал-палкоўніка, прафесара Уладзіміра Кавалёнка, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і іншых.

Хвалюе нашага земляка таксама адраджэнне і далейшае развіцце беларускай мовы і культуры. Ён ліча, што «…выхаванне нацыянальнай самасвядомасці магчыма толькі на глебе сапраўднай культуры, увасобленай у канкрэтныя формы пазнання, апасродкаваныя праз эстэтычнае ўспрыняцце…».

Публікацыі ў друку і публічныя выступленні Яўгена Шыраева на навуковых канферэнцыях дазваляюць нам убачыць у ім і гісторыка.

Другой  прафесіяй нашага земляка разам з навуковай і журналісцкай дзейнасцю, стаў жывапіс. Займацца жывапісам ён практычна не пераставаў, пачынаючы са студэнцкіх гадоў. У маладыя гады займаўся ў выяўленчых студыях, якімі кіравалі вядомыя мастакі. Прымаў удзел у выставах, першапачаткова ў групавых, потым стаў ладзіць персанальныя. У 2003 годзе быў абраны членам Творчага Саюзу мастакоў Расіі і членам Міжнароднай федэрацыі мастакоў. Такім чынам, з уступленнем у гэты Саюз ён фармальна стаў прафесійным мастаком. У 2000 годзе Я. Шыраеў выдаў альбом рэпрадукцый сваіх карцін. Акрамя выстаў у Расіі, яго карціны экспанаваліся ў шэрагу замежных краін (ЗША, Германія, Аўстралія і іншыя). Меў рад персанальных выстаў. Найбольш значная з іх (Русский пейзаж) была арганізавана ў 1988 годзе па ініцыятыве Патрыярхіі ў сувязі са святкаваннем тысячагоддзя хрышчэння Русі.

         У жывапісе Яўгена Яўгенавіча цікавіць не толькі творчы працэс, які мастак перажывае пры стварэнні твору, але і навуковыя аспекты эстэтычнага ўспрымання яго гледачом. Наш мастак лічыць, што сучасныя разнастайныя накірункі жывапісу мала прытрымліваюцца заканамернасцяў эстэтыкі. Такая сітуацыя ў выяўленчым мастацтве прымусіла Шыраева даць крытычны аналіз сучасных плыняў у жывапісе. У 1998 годзе ён падрыхтаваў і апублікаваў кнігу «Величайшее шарланство ХХ века».

свернуть