Музей "Спадчына"

Школьный историко-краеведческий музей "Спадчына" создан в 1984 году силами педагогического и ученического коллектива Лебедевской средней школы

Цель музея: приобщение учащихся к истории, материальной и духовной культуре родного края.

Задачи музея:

  • воспитание любви к Родине, гражданственности и самоидентичности;
  • содействие в осмыслении своеобразности культуры белорусского народа, его самобытности в контексте культуры иных народов;
  • формирование у учащихся системы ценностей в соответствии с основами идеологии белорусского государства;
  • содействие в формировании основ интеллектуальных качеств личности, необходимых для созидательной и творческой познавательной деятельности.

Музей имеет 7 экспозиций:

  • «Гісторыя Лебедзева»;
  • «Вялікая Айчынная вайна: удзельнікі, зброя і ваенныя прыстасаванні»;
  • «Лебедзеўскі генацыд»;
  • «Знакамітыя людзі Лебедзеўшчыны»;
  • «Бытавая культура беларуса (хата, кут, адзенне, куфар…)»;
  • «Воін-інтэрнацыяналіст Віктар Посах»;
  • «Халодная зброя, ваенныя прыстасаванні і бытавыя рэчы ўдзельнікаў Першай сусветнай вайны».

По состоянию на 01.01.2024 года в музее собрано: более 2000 экспонатов, 917 экспонатов основного фонда.

В школьном историко-краеведческом музее “Спадчына” имеется три раздела: исторический, этнографический и литературно-художественный

Для посетителей музея предлагается следующие экскурсии:

    1. История деревни Лебедево.

    2. Знаменитые люди Лебедевщины (Геннадий Кохановский, Роман Семашкевич, Григорий Семашкевич, Константин Цыбульский, Евгений Ширяев, Борис Кит).  

    3. Бытовая культура белорусов.

    4. Памяти воина-интернационалиста Виктора Посаха.

    5. "Дорогами Победы".

Визитка музея

развернуть

Вывучэнне гісторыі роднага краю, знаёмства з яго духоўнай і матэрыяльнай культурай дапамагае нам зберагчы спадчыну, адчуць духоўную і кроўную роднасць з далёкімі продкамі, якія збераглі, абаранілі гонар і свабоду нашай Радзімы. Нацыянальныя асаблівасці народа дапамагаюць лепш зразумець і спасцігнуць агульначалавечыя каштоўнасці. Гэта вельмі важна ў сённяшніх умовах, калі Беларусь набыла незалежнасць, але, як і раней, застаецца шматнацыянальнай дзяржавай.

Важным звяном выхавання і навучання ў Лебедзеўскай СШ з’яўляецца гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына”. Ён заснаваны ў 1984 годзе і быў створаны сіламі калектыву настаўнікаў, вучняў і грамадскасці.

Кожны населены пункт мае сваю гісторыю. Аграгарадок Лебедзева ў нашым раёне адзін з самых старажытнейшых, гісторыя яго даўняя і цікавая. Пра яе расказваюць шматлікія экспанаты і экспазіцыі музея.

Спачатку невялікая экскурсія ў мінулае нашага аграгарадка каб лепш зразумець, у якім напрамку працуе наш музей, пра што расказваюць наведвальнікам нашы экскурсаводы.

Пачынаем мы падарожжа ў музеі з легенды пра паходжанне назвы Лебедзева. Яна вельмі цікавая і падобная на праўду. Згодна з ёй, населены пункт узнік на месцы вялікага возера. Пасярод яго, на востраве, здаўна жылі лебедзі і ахоўвалі плаціны і дамбы.

Першай пісьмовай гістарычнай крыніцай, у якой упамінаецца Лебедзева, з'яўляецца дароўная грамата вялікага князя літоўскага Ягайлы ад 25 красавіка 1387 года, якую ён падпісаў на Трокскае, Мінскае і Полацкае княжанні брату князю Скіргайлу. Узнікла наша вёска на старой дарозе, што вяла ў княжацкі горад Крэва. Упамінаецца населены пункт і ў іншых гістарычных дакументах. У Наўгародскім летапісе 16 стагоддзя Лебедзева знаходзіцца ў пераліку літоўскіх гарадоў, што падкрэслівае яго важнасць. Лічылі яго прыватнаўласніцкім горадам, гэта значыць ён не меў магдэбурскага права. Уладальнікамі Лебедзева  былі буйныя феадалы Гальшанскія, Капытоўскія, Гарбоўскія, Давідовічы, Радзівілы, Міцкевічы і іншыя.

Вядома, што людзі жылі на тэрыторыі сучаснага аграгарадка і раней. Доказам гэтага з'яўляецца лебедзеўскае гарадзішча. Назва яго – Царковішча, мясцовасць, дзе яно знаходзілася, завуць – Старое сяло. Адсюль і бярэ пачатак наша вёска. Царковішча датуецца жалезным векам і адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі (балцкая культура 7– 6 ст. да н.э. – 4–5 ст. н.э.).

Ужо у 15 ст. Лебедзева – адміністрацыйны, гандлёвы і культурны цэнтр усёй акругі. Пазней, у 16–17стст., мястэчка спалучала ў сябе архітэктурна-будаўнічыя абрысы горада і вёскі з пэўнай сістэмай вуліц і гандлёвай плошчай у цэнтры. Існавалі тут і "дом гарадскі", мураваны кальвінісцкі збор (тып рэфармацкага храма), касцёл, царква, сінагога, каталіцкая і праваслаўная капліцы. Гэтыя звесткі мы знаходзім у інвентары за 1579 год, а таксама ў іншых дакументах 16–19 стст. У 1681 г. пры касцёле дзейнічалі шпіталь і альтарыя, крыху пазней была адкрыта парафіяльная школа. У архіўных дакументах ёсць інфармацыя, што ў  1782 годзе ў парафіяльнай школе вучыліся тры вучні: адзін са шляхты і двое з халопаў. У 1860 г. пры Лебедзеўскім Свята-Троіцкім храме было адкрыта народнае вучылішча. У ім ў 1861 годзе вучылася 10 чалавек.

Аграгарадок Лебедзева і прылягаючыя да яе населеныя пункты маюць багатую гісторыю. На іх тэрыторыі на працягу больш шасці стагоддзяў адбылося шмат цікавых падзей і з’яў. Галоўная скарбніца любой мясцовасці – гэта людзі. Ім у музеі прысвечаны многія стэнды. Тут у свой час нарадзіліся, вучыліся і працавалі знакамітыя людзі. Адзін з іх гісторык Генадзь Каханоўскі. Адна з экспазіцый музея расказвае пра яго як вучонага, аўтара многіх навуковых манаграфій. Яго кнігі “На запаветнай зямлі”, “У родным краі”, “Адчыніся, таямніца часу” і іншыя паказваюць нам яго як літаратуразнаўцу і пісьменніка. Ведаем мы таксама   Г. Каханоўскага як фалькларыста і краязнаўцу.

Яшчэ адна асоба, якой мы ганарымся – мастак Раман Семашкевіч. Напэўна, у той час у Беларусі сярод мастакоў такой велічыні не было. Вельмі высока ацаніў творчыя здольнасці Рамана Семашкевіча ў 20-30 гады 20 ст. вядомы мастацкі крытык Сяргей Ромаў, які асабіста быў знаёмы з П. Пікасо, А. Матысам, А. Марке і іншымі знакамітымі людзьмі. Сярод мастакоў С. Ромаў быў вялікім аўтарытэтам. У кнізе «Мастакі группы «13» сказана: «Семашкевіч – яркая і загадкавая фігура савецкага мастацтва 20-30-х гадоў». Вядомы даследчык савецкай літаратуры Н.І. Харджыеў лічыў Рамана Семашкевіча найбольш таленавітым з усёй группы «13». Самародак – гаварылі пра яго мастакі группы «13». Буйныя дзеячы літаратуры і мастацтва былі яго прыхільнікамі: У. Татлін, З. Удальцова, Т. Маўрына, Кукрыніксы, І. Ільф і многія другія.

У Лебедзеўскай школе таксама вучыліся паэты Рыгор Семашкевіч і Кастусь Цыбульскі.

Яўген Шыраеў (слайд 11), вядомы рускі вучоны, прафесар, доктар тэхнічных навук, на працягу многіх гадоў займаецца жывапісам і графікай. Фарміраванню Шыраева-вучонага паспрыяў Маскоўскі універсітэт імя Ламаносава. Акрамя сваей навуковай дзейнасці па праграмах Геалагічнага інстытута Расійскай Акадэміі навук, прафесар Шыраеў вядзе значную навукова-даследчую работу па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Прыкладам гэтага з’яўляецца кніга “Русь Белая, Русь Чорная і Літва ў картах”.

Прафесар, доктар філасофіі ў галіне матэматыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыс Уладзіміравіч Кіт (слайд 12), працаваў настаўнікам матэматыкі і нямецкай мовы ў Лебедзеўскай школе ў пачатку 40- х гг. 20 ст.  і быў жанаты на ўражэнцы нашай вёскі – Корсак Ніне. Тут у іх нарадзіўся першы сын – Уладзімір. Сам Барыс Кіт нарадзіўся 06.04.1910г. у Санкт-Пецярбургу. У 1918 годзе яго бацькі вяртаюцца на радзіму ў Карэлічы. У 1933 годе Барыс Кіт закончыў прыродна-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Пасля вучобы працаваў выкладчыкам, дырэктарам, розных навучальных устаноў. Чым знакаміты Барыс Уладзіміравіч Кіт?  Будучы ў ЗША (пачынаючы з 1948г.) ён працаваў у галіне касманаўтыкі. Барыс Уладзіміравіч  сааўтар кнігі па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве, якая лічыцца першай у гісторыі касмічнай тэхнікі ў названым накірунку. Барыс Кіт прымаў таксама удзел у падрыхтоўцы праекта палёту амерыканскіх касманаўтаў на Месяц, садзейнічаў збліжэнню савецкага і амерыканскага касмічных агенстваў.

Народная артыстка Чувашыі Тамара Супоніна. Герой Сацыялістычнай Працы Калачык Уладзімір Міхайлавіч. Акадэмік Рагуновіч Васілій Пятровіч. У вёсцы Маліноўшчына нарадзіўся і вырас шведскі вучоны Трыпуцька Юрый. Гэта нашы землякі-выпускнікі Лебедзеўскай школы.  На прыкладах жыцця і дзейнасці названых асоб мы, на базе музея, у час правядзення класных гадзін, урокаў памяці, ранішнікаў і іншых мерапрыемстваў, стараемся паказаць вучням іх сувязь з Радзімай, нацыянальным, што дазволіла ім стаць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі нашай бацькаўшчыны, дасягнуць высокіх прафесійных поспехаў.

Доказам высокай культуры жыхароў мінулага Лебедзева з’яўляецца такія факты. У 19 ст. намаганнямі Зянона Цівінскага (паходзіць з старадаўняга лебедзеўскага роду) з мэтай паляпшэння санітарнага стану мястэчка была створана цэлая дрэнажная сістэма. У той час каналізацыі не існавала нават ў многіх буйных гарадах. Сам Зянон Дамінікавіч закончыў Маскоўскі універсітэт і быў вядомым акулістам. Яго добра ведалі ў Мінску, Вільні і Пецярбургу. Другі прадстаўнік роду – Іван Ігнатавіч Цівінскі распрацаваў праграму дапамогі бедным, арганізаваў Таварыства філантрапіі.

У старэйшых жыхароў нашай вёскі адчуваецца асаблівы гонар за тое, што яны менавіта лебедзеўцы, якія былі, ёсць і будуць працавітымі, духоўна багатымі і адукаванымі людзьмі. У час экскурсій экскурсаводы музея звяртаюць увагу на пералічаныя рысы характару нашых зямлякоў. Гэта добра спрыяе выхаванню патрыятызму ў нашых вучняў.

У розныя часы Лебедзева наведалі кампазітар Міхаіл Агінскі, мастак Іосіф Аляшкевіч, скрыпач Апалінарый Кіркор, паэты Дяніс Давыдаў, Уладзіслаў СыракомляЯн Чачот, Францішак БагушэвічТамаш Зан (апошні ў 1846 годзе браў шлюб у мястэчку Лебедзева з Брыгідай Свентажэцкай, якая была родам з Маліноўшчыны), Тарас Шаўчэнка. Падчас працы Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне, беларускі пясняр часта бываў  у бацькоў грамадскага дзеяча і педагога Андрэя Посаха. Рэвалюцыйныя выступленні сялян мястэчка Лебедзева ў 1905-1907 гг. ляглі ў аснову яго верша   "Як не выйдуць чарнасотнікі", які быў надрукаваны ў газеце "Наша ніва" 28 жніўня 1908 года пад псеўданімам "Левы". Важна і тое, што Андрэй Посах быў першым, хто пазнаёміў Максіма Горкага з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

Тут бываў Браніслаў Тарашкевіч. Пацвярджае гэты факт карціна Кастуся Харашэвіча “Выступленне Браніслава Тарашкевіча на мітынгу ў 1926 годзе ў Лебедзеве”. І гэта далёка не ўвесь спіс знакамітых
людзей – тых, хто меў дачыненне да нашай вёскі.

У музеі “Спадчына” тры раздзелы: гістарычны, этнаграфічны і літаратурна-мастацкі. Гістарычны раздзел складаецца з 6 вітрын і 4 стэндаў: гісторыя вёскі, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, зброя часоў  Вялікай Айчыннай вайны і інш. Этнаграфічны раздзел музея складаецца з пяці стэндаў; мастацка-літаратурны – з 3-х і адной  вітрыны. Наведвальнікі музея "Спадчына" любяць затрымацца каля этнаграфічнага раздзела. Тут створана частка інтэр’ера сяланскай хаты мінулых часоў. Мы яго дапоўнілі макетам печы, што спрыяе праўдзівасці ўбачанага. Беларускае народнае адзенне, якое сфарміравалася ў працэсе развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, і якое сабрана і захоўваецца ў нашым музеі – цесна звязана з гісторыяй нашай мясцовасці і надзвычай яскрава адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку нашага краю.

Музей налічвае больш за 2000 экспанатаў (917 асноўнага фонду).

Матэрыял этнаграфічнага раздзела музея актыўна выкарыстоўваецца пачатковай школай, дзе, акрамя агульнаадукацыйных прадметаў, вывучаюцца прадметы этнамастацкага цыклу. Настаўнікі пачатковых класаў праводзяць у музеі ўрокі і пазашкольныя мерапрыемствы з рознымі формамі работы: падарожжы па родным краі, віктарыны, знаёмствы, гутаркі і інш.

На базе музея арганізаваны гурток “Музеязнаўства”, які наведваюць 15 вучняў. Дзеці падрыхтаваны і праводзяць цікавыя экскурсіі.

Тэматыка экскурсій гісторыка-краязнаўчага музея “Спадчына” наступная:

1. Гісторыя вёскі Лебедзева

2. Знакамітыя людзі Лебедзеўшчыны (Генадзь Каханоўскі, Раман   Семашкевіч, Рыгор Семашкевіч, Кастусь Цыбульскі, Яўген Шыраеў, Барыс Кіт, У.М. Калачык і інш.)    

3. Бытавая культура беларуса (хата, кут, адзенне, куфар…)

4. Воін-інтэрнацыяналіст Віктар Посах.

5. 79 гадоў з Дня Перамогі савецкага народа ў ВАВ.

Акрамя экскурсійнай работы у музеі, удзельнікі гуртка "Музеязнаўства" актыўна займаюцца краязнаўствам. За апашнія гады яны некалькі разоў наведалі ваенна-гістарычны мемарыял “Лінія Сталіна”, Мастацкі музей горада Мінска, пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы, ездзілі ў Ліду, Навагрудак, Полацк, Нясвіж, Брэст, Белавежскую пушчу, Будслаў, Мосар, Глыбокае, і інш. мясціны.

Удзельнікі гуртка прымаюць удзел у рэстаўрацыйнай рабоце і сабіраюць новыя экспанаты. Самымі цікавымі экспанатамі музея з’яўляюцца: рэшткі маманта, калекцыя самавараў, сбор падручнікаў па матэматыцы дарэвалюцыйнага выдання, якія раней належылі  заслужанаму настаўніку А.І.Зеновічу, арыгінальныя дакументы на валоданне зямлёй 30-х гг. 20 ст., царкоўная кніга сярэдзіны 19-га  стагоддзя, дзе вялася рэгістрацыя шлюбаў, рэчы хатняга ўжытку, дакументы Г.А. Каханоўскага, Р.М. Семашкевіча і інш.

Члены савета музея пастаянна займаюцца пытаннем папаўнення фондаў музея, арганізуюць вучобу экскурсаводаў, афармляюць альбомы (у музеі сабрана вялікая колькасць альбомаў, аформленых рукамі настаўнікаў, вучняў і выпускнікоў школы). Вось тэматыка гэтых альбомаў: “Летапіс Лебедзеўскай школы”, альбомы кожнага выпуску школы, пачынаючы з 1948 года па 2018 год, “Вершы, песні і частушкі пра вёску Лебедзева”, “Бабулін куфэрак” (дыялектныя словы Лебедзеўшчыны), “Жывёльны свет наваколля вёскі Лебедзева”, “Зоркі Лебедзеўскай школы”. Ёсць альбомы, прысвечаныя гісторыі навакольных вёсак: Асанаву, Маліноўшчыне, Мароськам і іншым. Асабліва цікавая гісторыя вёскі Маліноўшчына і яе сядзібы, якая раней належала роду Свентажэцкіх. Там быў прыгожы парк з незвычайных дрэў, дзе сярод стогадовых дубоў, соснаў, ялін гулялі лані, сарны, фазаны, канадскія індыкі, рысі. У маёнтку таксама размяшчаліся карціны вядомых мастакоў, бібліятэка, захавалася капліца, пабудаваная ў 1840 годзе.

Шмат у музеі альбомаў, аўдыё-відэакасет рознай тэтатыкі, прысвечаных Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнам. Гэта далёка не ўсё, што знаходзіцца ў нашым гісторыка-краязнаўчым музеі "Спадчына".

У музеі, альбо на аснове музейных матэрыялаў, вітрын і кампазіцый праводзяцца розныя мерапрыемствы і выставы: ранішнікі, такія як “Свет далёкі і блізкі маёй бацькаўшчыны”, завочнае падарожжа “Нібы сонца, асвяціў наш край”, якія прапагандуюць культурную спадчыну вёскі Лебедзева. У музеі таксама праводзяцца выставы кніг, карцін, сустрэчы з вядомымі людзьмі. Так, у нядаўнім мінулым у нашым музеі і школе пабывала вядомая беларуская пісьменніца Вольга Іпатава, якая прэзентавала кнігі “Альгердава дзіда” і “Грамадзянін Свету”, апошняя аб жыцці Барыса Кіта. Частым нашым госцем з'яўляецца Кастусь Цыбульскі, родныя і блізкія знакамітых выпускнікоў, якіх ужо няма ў жывых. Наш музей часта наведвалі госці з Ізраіля і перадалі ў фонды музея цікавыя матэрыялы аб гісторыі яўрэяў мястэчка Лебедзева. Мы падтрымліваем сувязь з “Рэспубліканскім фондам “Халакост”, Разанскім мастацкім музеем (РФ), Абласным краязнаўчым музеем і інш. арганізацыямі.

Гісторыя вёскі Лебедзева працягваецца і патрабуе збору і дапаўнення фондаў нашага музея новымі матэрыяламі, вывучэння таксама мінулага, бо тут ёсць “белыя плямы”. Наш зямляк і выпускнік Генадзь Каханоўскі ў сваей кнізе “Повязь часоў”, якая выйшла ў 1985 годзе, змяшчае невялікі нарыс пра Лебедзева, у якім ўзгадваецца галоўнае з гісторыі Лебедзева і Лебедзеўскай акругі. Ім жа ў 1987 годзе, да 600-годдзя Лебедзева, была надрукавана серыя матэрыялаў аб нашай мясцовасці ў раённай газеце "Святло камунізму". Ёсць матэрыялы  і дакументы аб нашым аграгарадку і ў книзе “Памяць”. Аднак, за гэты час многае змянілася, сабраны і накоплены новыя матэрыялы і, напэўна, настаў момант, калі патрэбна пашыраць нашы веды новымі работамі пра наш аграгарадок. У 2016 годзе выйшла з друку кніга “Лебедзеўская сага”.

За апошнія гады былі падрыхтаваны даследчыя працы на тэмы: "Лебедзеўская Свята-Троіцкая царква", "Лебедзеўскі халакост", "Лебедзеўскае гарадзішча", "Вклад жителей д.Лебедево и окрестных деревень в Победу над фашизмом", "Нет героев от рождения, - они рождаются в боях", “Гісторыя вёскі Лебедзева ў мясцовых легендах і паданнях”, “Полковая икона – вера, история, мужество, героизм и забвение 14-го гренадёрского Грузинского полка”, “Гісторыя і асаблівысці маёнтка Маліноўшчына”, “Цацкі нашых продкаў”, “Акарына і Лебедзева” і інш. З названымі даследаваннямі вучні нашай школы: Апанасевіч Алена, Паршукова Рэгіна, Кугара Алена, Савіцкі Мікалай, Сігаева Паліна, Бялько Пётр, Кузін Ягор, Шумілаў Дзмітрый, Шумілава Настасся, Ляшчынская Надзея, Грыб Кацярына, Бельская Паліна, Шаўчук Ксенія і інш. прымалі ўдзел у навукова-даследчых і навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Усе работы былі адзначаны  дыпломамі. Таксама, ў гэты перыяд, у "Маладзечанскай газеце" і "Рэгіянальнай газеце" друкаваліся артыкулы на гістарычную тэму аб нашым краі. Таксама, нашы матэрыялы балі выкарастаны пры падрыхтоўцы перадач пра Лебедзева на радыё і тэлебачанні. За апошнія гады  падрыхтаваны новыя  даследчыя работы: "Гісторыя Лебедзеўскай народнай харавой капэлы", "Аперацыя "Баграціён": цяжкасці яе правядзення на Лебедзеўшчыне і гераізм воінаў Чырвонай Арміі", "Лебедзеўскае гарадзішча і Лебедзеўскае селішча: гісторыя і асаблівасці", "Яўген Шыраеў: вучоны, мастак, гісторык ", "Гісторыя Лебедзеўскага касцёла, “Цацкі нашых продкаў”, “Першая сусветная вайна на Лебедзеўшчыне”. У час напісання даследчых работ, як правіла,  для большай эфектыўнасці мы падключаем адпаведныя арганізацыі, ўстановы і прыватных асоб. Прыкладам такой дзейнасці можа служыць супрацоўніцтва з ОО “Республиканский Фонд “Холокост”, Маскоўскім саюзам мастакоў, 52-ім асобным  спецыялізаваным пошукавым батальёнам узброеных сіл РБ, з прадстаўнікамі роду Свентажэцкіх, якія зараз жывуць у Канадзе, Польшчы і інш гарадах свету. Шмат інфармацы патрэбнай нам для даследчах работ знойдзена ў архівах Мінска, Масквы, Падольска і Вільні.

Работа, якая праводзіцца ў музеі, дазваляе маладому чалавеку з дня ў дзень адчуць і зразумець непаўторнасць тых мясцін, дзе нарадзіўся, той зямлі, на якой вырас і якую называюць Радзімай, і гонар за тых людзей, якіх дала наша мясцовасць!

свернуть

Экскурсии

развернуть

Экскурсія, прысвечаная партызану Капцюгу П.У.


Віртуальная экскурсія па музею


Экскурсія "Пра што апавядаюць экспанаты Першай сусветнай вайны"


«Мы помним…» 

 (из опыта организации проведения экскурсий в школьном историко-краеведческом музее «Спадчына»)

Целевая группа: учащиеся 6-11 классов.

Время проведения экскурсии: 35-45 минут.

Место реализации экскурсии: школьный историко-краеведческий музей «Спадчына».

Ответственные:

Асмоловская Наталья Петровна, директор.

Апанасевич Антон Антонович, руководитель музея.

История каждой малой родины - это частица истории нашей Родины Республики Беларусь. Важным звеном гражданско-патриотического воспитания и обучения в Государственном учреждения образования «Лебедевская средняя школа Молодечненского района» является историко-краеведческий музей «Спадчына». С 1984 года музей ведёт последовательную работу по воспитанию подрастающего поколения, осмыслению духовной, историко-культурной самобытности белорусского народа, формированию чувства гордости за свою страну, за свою малую родину.

Каждый населенный пункт имеет свою историю. Агрогородок Лебедево - один из самых древнейших в Молодечненском районе, история его давняя и интересная. О ней рассказывают тематические экспозиции и многочисленные экспонаты музея. Один из его разделов посвящён событиям Великой Отечественной войны. Содержание экскурсий данного раздела основано на трёх направлениях прошедшей войны:

- история Лебедева через призму Великой Отечественной войны;

- Лебедевский холокост;

- Каптюг Петр Устинович – активный участник партизанской борьбы.

Экскурсоводами школьного музея являются участники объединения по интересам «Музееведение», деды и прадеды которых прошли испытание Великой Отечественной войной. Одной из активных участников объединения по интересам была выпускница школы Эмма Бобылёва,  правнучка известного партизана Каптюга Петра Устиновича. Сейчас активными участниками объединения по интересам «Музееведение» являются Гулецкая Дарья, Клименя Ксения, Мастицкая Полина, Походня София, Петровская Ольга, Скаскевич Екатерина.

Фрагменты экскурсии

История Лебедева через призму Великой Отечественной войны

Экспозиция «Великая Отечественная война: участники, оружие и военные приспособления» расположена на двух столах и в трёх витринах. Она состоит из оружия, военных приспособлений, бытовых и личных вещей участников войны, включает награды, документы, фотоснимки, альбомы.

Рисунок1 музей24 июня 1941 года Лебедево было занято немецко-фашистскими захватчиками. Здесь, как и на всей территории Беларуси, гитлеровцы ввели «новый порядок» – немецкий оккупационный режим. Значительная часть нашей республики была включена в Генеральную округу Беларусь (ГОБ), она в свою очередь входила в рейхкомиссариат «Остланд». Лебедево входило в Вилейскую областную округу. До начала войны наш агрогородок представлял собой крупный населенный пункт, в котором было 360 домов с 1232 жителями. После освобождения от фашистов (4 июля 1944 года) примерно половина построек была сожжена, а более 50 % жителей (в основном это были евреи) было уничтожено. За годы войны на территории Лебедевского сельского Совета было расстреляно и сожжено 1150 человек и 100 угнано в немецкое рабство. Уже в начале войны в Лебедево на территории бывшего панского поместья фашисты организовали лагерь для военнопленных, где удерживалось примерно 300 пленных красноармейцев. Надо отметить, что местные жители, в том числе и дети (им было легче подойти к охраняемому объекту), помогали узникам лагеря продуктами питания. Также благодаря местному населению небольшому количеству пленных удалось убежать из лагеря и продолжить борьбу с фашистами в партизанских отрядах. Основная масса военнопленных умерла от голода и тифа, оставшихся в живых фашисты в 1942 году расстреляли. Местные жители захоронили останки 30 человек на Старом кладбище (Братская могила советских военнопленных). После войны там возведён памятник, за которым ухаживают учащиеся Лебедевской школы.

Лебедевский холокост

Экспозиция «Лебедевский геноцид» создана в 2023 году. Она посвящена памяти геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны. На территории Лебедево находились гетто и лагерь советских военнопленных. Материалы и экспонаты по названной теме (их более 50) собирались на протяжении существования музея.

Рисунок2 музейВ июле 1941года на территории Лебедево для еврейского населения было создано гетто. 24 июня 1942 года узники гетто, а это более 700 человек, сначала были расстреляны, а затем сожжены за деревней в сарае, по дороге на д.Марково (Могила жертв фашизма, в которой захоронено 949 мирных граждан).

С первых дней войны жители Лебедева, как и большинство советских людей, сражались с фашизмом на разных фронтах, флотах, в разных родах войск, имея разные должности и воинские звания. Были среди защитников Родины и те, кто воевал с врагом в партизанских отрядах и подполье. 62 человека - бывших жителей деревни Лебедево и окрестных деревень, ныне входящих в территориальность агрофирмы «Лебедево», отдали свою жизнь ради Победы (Памятник землякам, погибшим в боях за освобождение Родины).

Воинское звание наших погибших земляков, в основном - это рядовой, Солдат Победы. До войны они почти все были крестьянами и занимались сельским хозяйством. Место их гибели имеет большой географический диапазон. Наши земляки сложили свои головы во время защиты Москвы, при освобождении городов Литвы, Польши, Восточной Пруссии (г. Кёнигсберг), Восточной Силезии, в боях за Чехословакию, во время освобождения города Люксембурга и при взятии Берлина. Были и такие, кто во время войны или сразу после её окончания умер от тяжёлых ран, полученных во время боёв. Многие из погибших считаются пропавшими без вести. Таких ветеранов войны у нас восемь человек. По сей день об их судьбе нам ничего не известно. Смерть павших воинов наступила при разных обстоятельствах: во время штурма неприятельских укреплений, форсирования рек, боёв, где наши земляки шли в атаку в полный рост, во время выполнения боевого задания в разведке, или в обыкновенном солдатском окопе от пуль и осколков разорвавшихся бомб и снарядов. Это логика той войны. Годы гибели наших ветеранов-земляков – 1941–1945 гг. Однако, когда изучаешь документы той поры, бросается в глаза обстоятельство, что основная масса погибла в 1944 – 1945 годах. И обидно вдвойне, что многие отдали свою жизнь в последние месяцы и дни войны. Больше всего погибло на территории Польши и Германии. Это говорит нам о том, как яростно оборонялись фашисты и как тяжело далась нашему народу Победа. Возраст наших участников войны молодой: большинству из них было от 19 до 25 лет. Это тот возраст, когда вся жизнь ещё впереди и многое хочется сделать. Сегодня, среди участников Великой Отечественной войны, оставшихся в живых, 1 человек – Пилипович Осип Антонович.

Когда мы знакомимся с биографиями и послужными списками участников Великой Отечественной войны, мы замечаем, что перед нами смелые и героические люди. Каждый из них награждён Орденом Великой Отечественной войны І-ой или ІІ-ой степени, многие орденами Красной Звезды и Славы разных степеней, медалями «За отвагу» и «За боевые заслуги». Эти награды говорят о мужестве людей.

Каптюг Петр Устинович – активный участник партизанской борьбы

Победа советских людей в Великой Отечественной войне – это подвиг миллионов. Но эти миллионы воинов состоят из конкретных людей, которые в борьбе с немецким фашизмом добыли нам Победу. К ним относится и герой нашего проекта «Иди и смотри» – Каптюг Петр Устинович.

Важнейшими источниками информации о боевом прошлом партизана являются: боевая характеристика Петра Устиновича от 2 сентября 1944 года, документы из Национального архива Республики Беларусь, наградные документы, удостоверения, воспоминания Каптюга В.П., сына ветерана, Нагих Н.Г., Свиридо И.И., Линка В.А., знакомых Петра Устиновича и др. Примеры его боевой деятельности в качестве рядового партизана, а затем и начальника штаба партизанского отряда мы можем найти в книге И.Ф.Климова и Н.Е.Гракова «Партизаны Вилейщины» (1967). Скупая информация о Каптюге Петре Устиновиче также имеется в книгах «Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944)» (1973) и «Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944),  краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе» (1983). По нашему мнению, информация о Каптюге Петре Устиновиче в книге «Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна» (2002) явно недостаточная, не дающая представления об этом мужественном партизане. Там мы находим фамилию ветерана только в списках участников ВОВ и очень краткую информацию из нескольких слов о том, что он участник подполья в Западной Беларуси и бывший начальник штаба партизанского отряда «Патриот».

  Герой нашего проекта – Каптюг Пётр Устинович – воевал с фашистами на территории Вилейщины. Первые шаги на пути создания партизанских отрядов в Вилейской области – создание партизанских групп. В Куренецком районе такую группу возглавил местный активист А. Азончик (Азончик Александр Семёнович (10.08.1908, д. Яцковичи Мядельского р-на – 08.02.1995), Герой Советского Союза (1944). В Великую Отечественную войну с 01.07.1941 участник партизанского движения действовали по месту жительства. Эта группа была создана в первые дни войны. Уже в конце июня 1941 года она состояла из 8 человек. Антифашистская деятельность велась конспиративно. Члены группы вели пропагандистскую работу среди населения, доставали оружие, размножали и распространяли листовки. 01 июля 1941г. группа вышла на свою первую боевую операцию по захвату оружия. 15 сентября 1941 года партизанам удалось пустить под откос первый в своей боевой биографии эшелон с боеприпасами, шедший на фронт. Постепенно группа переросла в отряд «Патриот». Район действия отряда: Костеневичи, Куренец, Речки, Княгинино, Кривичи, Вилейка и другие населённые пункты. До весны 1942 года все её бойцы жили легально у себя дома и по указанию командира ходили на выполнение боевых заданий. Только командир А.Азончик и комиссар Я.Апанасевич постоянно находились в подполье. Бойцы отряда  выполняли разные задания: обрезали телеграфно-телефонную связь, взрывали мосты, минировали дороги, обстреливали вражеские автоколонны и т.д.

В 1942 году в Беларуси началось массовое партизанское движение.  С этого времени бойцы отряда А.Азончика дислоцируются в лесу (в апреле 1942 г. в отряде было 59 местных жителей). Постепенно выросла зона действий партизанского отряда. С весны 1942 года отряд А.Азончика специализировался на подрыве эшелонов противника. За неполные два летних месяца и осень 1942 года отряд А.Азончика пустил под откос 24 вражеских эшелона. Несмотря на то, что в июне 1942 года группа А.Азончика влилась в отряд Черкасова, она действовала в прежних местах. С декабря 1943 года А.Азончик – командир отряда «Патриот» и одновременно начальник особого отдела бригады имени С.М. Будённого. Под его командованием отряд провёл 439 боевых операций. Партизаны бригады участвовали во всех этапах «рельсовой войны». За всё время войны группа А.С.Азончика подорвала 47 эшелонов с живой силой и техникой врага.  Бригада имени С.М. Будённого действовала на оккупированной фашистами территории Куренецкого, Сморгонского, Молодечненского, Мядельского районов. До прихода Красной Армии бойцы заняли и удерживали железнодорожные станции Будслав, Княгинино. Вместе с регулярной армией участвовали в освобождении районного центра Кривичи. 02.07.1944 года бригада имени С.М. Будённого (489 партизан), в которую входил и отряд «Патриот», соединилась с Красной Армией. Каптюг Пётр Устинович – наш земляк, единственный уроженец Молодечненского района, который награждён орденом Ленина за партизанскую деятельность.

Список использованных источников

для проведения экскурсии

  1. Апанасевіч, А. А. Лебедзеўская сага: Фрагменты гісторыі адной вёскі / А. А. Апанасевіч. – Мінск: А.А. Калоша, 2016.– 272 с.: іл.
  2. Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя: у 5 т. / рэдкал.: П.У.Броўка (гал. рэд.) [і інш.].  –  Мінск: БелСЭ, 1978 – 1981. Т. 1: Гісторыя. Грамадскі і дзяржаўны лад. Заканадаўства і права. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Населеныя пункты. Міжнародныя сувязі / П.У. Броўка [і інш.]. –1978. – 752с. : іл.
  3. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 – 1945: энцыклапедыя / рэдкал.: І.П.Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БелСЭ, 1990. – 680с., (4) л. карт. : іл.
  4. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): в 3 т. – Минск: Беларусь, 1967 – 1982. – Т. 2. Кн. 1: Документы и материалы. – 1973. – С.17.
  5. Климов, И. Ф. Партизаны Вилейщины / И. Ф. Климов, Н. Е Граков. – Минск : Беларусь, 1967. – 364 с. : илл.
  6. Колесников, Г. А. Ордена и медали СССР / Г. А. Колесников, А.М.Рожков. – Минск : Нар. асвета, 1986. – 127с. : илл.
  7. Национальный архив Республики Беларусь. – Фонд 1450. – Оп. 5. – Д. 119. –  Л. 9, 38; Фонд 1450. – Оп. 19. – Д. 1. – Л. 64, 64об; Фонд 1450. – Оп. 2. – Д. 228. – Л. 7; Фонд 1402. – Оп. 1. – Д. 29. – Л. 37об – 38.
  8. Минская область: энциклопедия: в 2 т. / редкол.: Г.П.Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. Т.1: А-Г / Л.Ф. Крупец [и др.].  – 2007. – 512с. : илл.
  9. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна / рэдкал.: Г.П.Пашкоў(гал. рэд.) [і інш.].; маст. Э.Э.Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – 792с. : іл.
  10. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об орг. структуре партиз. соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / А.Л.Манаенков [и др.]; под общ. ред. А.Л.Манаенкова. – Минск : Беларусь, 1983.– 765с.
  11. Советский энциклопедический словарь / А. М. Прохоров [и др.]; под   общ. ред. А.М.Прохорова. – 4-е изд. – М. : Сов. энциклопедия,   1988. – 1600с.: илл.
свернуть

Контакты

развернуть

По вопросам сотрудничества, организации экскурсий обращаться: 

Руководитель музея

Апанасевич Антон Антонович, учитель истории и обществоведения ГУО "Лебедевская средняя школа Молодечненского района имени В.М.Калачика"

телефон рабочий +375 176-545048

телефон мобильный +37529-8560551

e-mail: lebedevo@uomrik.gov.by

 

Директор школы

Асмоловская Наталья Петровна

телефон рабочий +375 176-545048

e-mail: lebedevo@uomrik.gov.by

свернуть

Фотоматериалы музея

Ещё в этом разделе