Мэта:
Стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі і прафесіяналізму педагогаў, якія адпавядаюць сучасным адукацыйным патрэбам асобы і ўстановы адукацыі.
Задачы:
1.Павысіць якасць адукацыі, забяспечыць роўныя магчымасці для яе атрымання праз:
- арганізацыю дапрофільнай падрыхтоўкі і ўдасканаленне профільнага навучання;
- удасканаленне адукацыйнага працэсу на аснове пераемнасці ў навучанні;
- удасканаленне сістэмы факультатыўных заняткаў і дадатковых адукацыйных паслуг;
- удасканаленне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі;
- забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі;
2.Удасканальваць адукацыйную прастору ўстановы адукацыі, якая спрыяе станаўленню маральна-сталай, творчай, паспяховай асобы навучэнцаў праз:
- павышэнне эфектыўнасці патрыятычнага выхавання вучняў, фарміраванне гатоўнасці да выканання канстытуцыйных абавязкаў;
- фарміраванне прававой, палітычнай, духоўна-маральнай, эстэтычнай, экалагічнай і інфармацыйнай культуры навучэнцаў;
- забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;
- павышэнне выніковасці сістэмы прафілактыкі супрацьпраўных паводзін і залежнасці, суіцыдальных праяўленняў навучэнцаў;
- падрыхтоўку навучэнцаў да самастойнага жыцця, свядомага выбару прафесіі і працы;
- развіццё органаў вучнёўскага самакіравання, дзіцячых грамадскіх арганізацый;
- авалоданне ведамі, каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця, культуры бяспекі жыццядзейнасці;
- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва;
- Ажыццяўляць кіраванне працэсамі павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў.
Для дасягнення пастаўленых задач дзяржаўная ўстанова адукацыі "Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна імя У.М.Калачыка" ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі:
- рэалізацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
- стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця навучэнцаў, іх сацыялізацыі;
- стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэння да агульначалавечых каштоўнасцей;
- стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
- ахова здароўя навучэнцаў, абарону іх правоў;
- стварэнне ўмоў для паўнацэннага фізічнага развіцця вучняў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця;
- забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай, карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
- забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнацэннага пераходу на наступную прыступку адукацыі;
- стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праявы творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў;
- стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйных паслуг, у тым ліку на платнай аснове.